BE RU EN

Ліхтэнштэйн замарозіў актывы Януковіча і яго паплечнікаў

  • 27.06.2014, 18:25

Ліхтэнштэйн замарозіў блізу $30 млн актываў, якія належаць былому ўкраінскаму прэзідэнту Віктару Януковічу і яго бліжэйшаму атачэнню.

Супраць названых асоб было распачатае расследаванне праз падазрэнне ў адмыванні грошай, піша «Газета.Ru» са спасылкай на Agence France-Presse.

Паводле заяваў уладаў Ліхтэнштэйна, «у шэрагу выпадкаў ёсць падазрэнні ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў», і Генпракуратура краіны пачала крымінальнае расследаванне ў дачыненні да чатырох падазраваных.

Раней Швейцарыя замарозіла блізу $190 млн украінскіх актываў.

Апошнія навіны