BE RU EN

Парашэнка адказаў дарадцу Пуціна

  • 27.06.2014, 17:55

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў выказванне дарадцы прэзідэнта Расеі Сяргея Глазьева.

«Гэта ацэнка Сяргея Глазьева, ён па сутнасці ніхто, і для мяне не цікавае ягонае меркаванне», - адзначыў Пётр Парашэнка падчас брыфінгу ў Брусэлі, паведамляе ТСН.

Нагадаем, раней дарадца расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Сяргей Глазьеў назваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку «нацыстам».

«Думаю, што пасля падпісання пагаднення з ЕЗ еўрапейскі народ здзівіцца, калі гэты нацысцкі Франкенштэйн, народжаны еўрапейскімі бюракратамі і палітыкамі, пастукаецца ў дзверы еўрапейскіх краін», - заявіў дарадца прэзідэнта РФ.

Апошнія навіны