BE RU EN

Мытнікі канфіскавалі ў расейца вопратку Louis Vuitton на $13 тысяч

  • 27.06.2014, 17:00

Беларускія мытнікі ў цягніку Парыж - Масква затрымалі пасажыра, які нелегальна вёз вопратку Louis Vuitton на 130 мільёнаў беларускіх рублёў.

У выніку правядзення аперацый мытнага кантролю супрацоўнікі Берасцейскай мытні выявілі ў пасажыра цягніка «Парыж-Масква» сярод асабістых рэчаў 44 адзінкі адзення (кашулі, сукенкі, паліто), абутку (туфлі, басаножкі) і парфумы (туалетная вада). Паводле папярэдняй ацэнкі кошт тавару, які 33-гадовы грамадзянін Расеі не задэклараваў пры перамяшчэнні праз мяжу, склаў звыш 130 мільёнаў рублёў, паведамляе Берасцейская мытня.

Фото: Брестская таможня
Фото: Брестская таможня
Фото: Брестская таможня

Тавар канфіскаваны да пастановы суда Маскоўскага раёна Берасця.

У дачыненні да ягонага гаспадара мытняй вядзецца адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт.14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны