BE RU EN

ЕЗ даў Пуціну тры дні на змену пазіцыі адносна Украіны

  • 27.06.2014, 15:54

Саміт ЕЗ запатрабаваў ад Масквы на працягу трох дзён змяніць пазіцыю, якую яна займае адносна Украіны.

У адваротным выпадку Еўразвяз гатовы прымяніць больш жорсткія абмежавальныя меры. Адпаведная заява лідэраў 28 краін ЕЗ была апублікаваная ў выніковым дакуменце паводле вынікаў сустрэчы, паведамляе Agence France-Presse.

У спісе патрабаванняў Еўразвяза вызваленне закладнікаў і пунктаў пропуску на мяжы, а таксама пачатку перамоў на ўсходзе Украіны не пазней за 30 чэрвеня. Умовы ЕЗ былі агучаныя ўкраінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі. Лідэры краін дамовіліся сабрацца ў любы момант, у выпадку неабходнасці прыняць новыя санкцыі супраць Расеі, піша Lenta.ru.

Пасля правядзення рэферэндуму аб далучэнні Крыма і Севастопаля да Расеі краіны Еўразвяза і ЗША прынялі пакет абмежавальных мер. У канцы красавіка краіны захаду абвінавацілі Расею ў эскалацыі канфлікту і ўвялі супраць яе новыя санкцыі. Усяго ў санкцыйных спісах Еўразвяза значыцца 61 чалавек, амерыканскія санкцыі закранулі 50 чыноўнікаў, прадпрымальнікаў, а таксама шэраг расейскіх кампаній.

Апошнія навіны