BE RU EN

Праз танкі ў менскім пераходзе абвалілася тынкоўка (Відэа)

  • 27.06.2014, 14:42

Падчас рэпетыцыі параду ў падземным пераходзе ля Камароўкі абвалілася тынкоўка.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Учора пасля праходжання цяжкай вайсковай тэхнікі ў падземным пераходзе ля Камароўскага рынку (скрыжаванне вуліц Харужай і Куйбышава) абвалілася тынкоўка. Агаліліся канструкцыі перакрыцця. Тэлефанаваў у МНС. Паведаміў, але ніякай рэакцыі! У наступны праход яны там праваляцца на галовы» - адзначыў ён.

Чытач таксама даслаў відэа з месца здарэння.

Апошнія навіны