BE RU EN

Двое беларусаў вызваленыя з рабства ў Дагестане

  • 27.06.2014, 14:38

Разам з беларусамі 1987 і 1995 гадоў нараджэння вызвалены таксама грамадзянін Расеі 1990 года нараджэння.

Вызваленне стала магчымым дзякуючы працы актывістаў дагестанскага аддзялення руху «Альтэрнатыва». Аб гэтым паведамляецца на старонцы пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Маладзёны прыехалі ў Маскву шукаць працу. Там да іх «падышоў чалавек, прапанаваў падпрацаваць, пачаставаў гарбатай, а ўжо праз 20 гадзін яны ачуліся ў багажніку рэйсавага аўтобуса, а пасля - завод у Дагестане, дзе ім паведамілі пра тое, што іх купілі і яны ўжо вінныя грошы.

Дзякуючы сумеснай працы ратавальнікаў у Беларусі і Дагестане ўдалося аператыўна ўсталяваць асобу аднаго з вызваленых. Высветлілася, што хлопец лічыўся без вестак прапаўшым і сваякі даўно яго шукаюць.

Апошнія навіны