BE RU EN

Міхаіл Казінік распавёў пра заняпад Віцебска (Відэа)

  • 27.06.2014, 14:36

Вядомы пісьменнік, музыка і рэжысёр распавёў пра свае ўражанні ад беларускага горада, у якім пражыў 17 гадоў.

Міхаіл Казінік адказаў на пытанні Уладзіміра Познера. Інтэрв'ю з пісьменнікам і музыкам выйшла на «Першым канале» расейскага ТБ 24 чэрвеня.

Адно з пытанняў, якое задаў вядучы, датычылася горада Віцебска, у якім Міхаіл Казінік жыў з 1953 па 1970 гады. Уладзімір Познер прывёў адну з яго цытат: «Я паспеў застаць той ранейшы свет, але тое, што я назіраю на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, дае падставу думаць, што я з'яўляюся сведкам заняпаду цывілізацыі. Прычым, незалежна ад таго, якая ў краіне ўлада - савецкая або якая-небудзь іншая». Пасля гэтага вядучы спытаў пра тое, што яго суразмоўца мае на ўвазе, кажучы пра «ранейшы свет».

У адказ Міхаіл Казінік падзяліўся сваімі ўспамінамі аб Віцебску 60-х гадоў - менавіта тады яго сям'я пераехала ў Беларусь з Ленінграда.

Апошнія навіны