BE RU EN

Мінгандлю выдаў 50 ліцэнзій на імпарт піва

  • 27.06.2014, 14:22

Мінгандлю РБ выдаў блізу 50 ліцэнзій на імпарт піва з-за межаў Мытнага саюза.

Ліцэнзаванне піва ўведзена з 1 траўня тэрмінам на паўгода. Акрамя таго, выдадзена блізу пяці лiцэнзiй на iмпарт кандытарскіх вырабаў. Ліцэнзаванне імпарту кандытарскіх вырабаў на 6 месяцаў уведзена з 1 чэрвеня, піша АФН.

Ліцэнзаванне з'яўляецца нетарыфнай мерай абароны ўнутраных вытворцаў і не супярэчыць нормам СГА і МС.

Апошнія навіны