BE RU EN

Apple выпусціць самы вялікі iPhone

  • 27.06.2014, 11:57

Кампанія Apple плануе ў верасні прэзентаваць дзве мадэлі смартфона iPhone, экраны якіх будуць істотна большыя ад папярэдніх.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на пастаўнікоў кампаніі ў Кітаі.

Адна з мадэляў будзе мець 4,7-цалевы экран, другая - 5,5-цалёвы. Паводле інфармацыі крыніцы, абедзве мадэлі паступяць у продаж у верасні.

Апошнія два выпушчаныя Apple смартфоны - iPhone 5s і iPhone 5с - маюць экран памерам 4 цалі, піша «Інтэрфакс».

Апошнія навіны