BE RU EN

Раман Бяссмертны: Памежнікам РФ загадалі страляць па беглых баявіках

  • 27.06.2014, 10:08

Экс-амбасадар Украіны ў Беларусі мяркуе, што расейскія войскі на мяжы з Украінай будуць знішчаць наймітаў, якія вяртаюцца з Данбаса.

Пра гэта Раман Бяссмертны заявіў у эфіры "5 канала", піша gordonua.com.

"Войскі на мяжы выконваюць новы загад №223. Гэта значыць усе, хто перайшоў на тэрыторыю Украіны з Расеі, ніколі жывымі не вернуцца. Іх не прыме назад Пуцін, таму яны павінны разумець: або яны сёння складуць зброю, здадуцца і атрымаюць шанец хоць на нейкае жыццё, або будуць спыненыя на мяжы украінскімі ці расейскімі памежнікамі", - мяркуе Бяссмертны.

Нагадаем, 22 чэрвеня Пётр Парашэнка прапанаваў арганізаваць замежным наймітам калідор для адступлення ў Расею.

Апошнія навіны