BE RU EN

Леў Марголін: Чыноўніцкая «мадэрнізацыя» асуджаная на крах

  • 27.06.2014, 9:42

Мадэрнізацыя асуджаная на крах, калі ёю займаюцца чыноўнікі.

Пра гэта заявіў эканаміст Леў Марголін у каментары сайту ucpb.org.

«Як кажуць у народзе, калі нешта адбылося адзін раз - гэта выпадак, калі два разы - гэта супадзенне, але калі тры - то гэта ўжо сістэма. Крах мадэрнізацыі ільняной галіны - гэта не першы выпадак. Бо да гэтага быў крах у дрэваапрацоўцы, малочнай галіне. Нельга назваць паспяховай і мадэрнізацыю цэментных заводаў.

Адсюль дзве «жалезныя» высновы.

Усялякая мадэрнізацыя асуджаная на крах, калі ёю займаюцца чыноўнікі. А самае галоўнае - мадэрнізаваць трэба не асобныя вытворчасці, а эканоміку агулам. Пакуль ва ўладных структурах гэтага не зразумеюць, мы так і будзем перыядычна станавіцца сведкамі чарговага закопвання грошай у зямлю або пад асфальт - як каму падабаецца. І кадравая гульня, перыядычныя арышты нядбайных дырэктараў ад чарговых скандалаў не выратуюць», - заявіў Леў Марголін.

Апошнія навіны