BE RU EN

Тэрарысты вызвалілі чатырох назіральнікаў АБСЕ ў Данбасе

  • 27.06.2014, 9:01

Назіральнікаў у колькасці чатырох чалавек прывезлі ў гатэль Park Inn у Данецку.

Пра гэта паведаміў РІА "Новости" прадстаўнік прэс-службы самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі".

Цяпер назіральнікаў у колькасці чатырох чалавек прывезлі ў гатэль Park Inn у Данецку. Чакаецца, што ў гэтым гатэлі з нагоды вызвалення назіральнікаў будзе праведзеная прэс-канферэнцыя.

Нагадаем, дзве групы назіральнікаў АБСЕ былі затрыманыя на паўднёвым усходзе Украіны ў канцы траўня. Яны ўважаліся за зніклых. Спачатку група з чатырох міжнародных назіральнікаў была затрыманая на ўсход ад Данецка. Пазней, у Севераданецку (на поўнач ад Луганска), была таксама затрыманая група, у якую ўваходзілі чацвёра міжнародных назіральнікаў і адзін украінскі супрацоўнік.

Прэс-сакратар спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Майкл Бачуркіў раней заявіў, што адказнасць за іх выкраданне не ўзяў на сябе "ніводзін чалавек, ніводная арганізацыя".

Апошнія навіны