BE RU EN

ЗША гатовыя да аднабаковых санкцый супраць Расеі

  • 27.06.2014, 8:44

Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Джош Эрнэст не выключае аднабаковыя санкцыі ЗША супраць Расеі.

"Я не буду выключаць якія-небудзь варыянты. Мы сур'ёзна наважаныя дамагчыся, каб Расея адчула дастатковы ціск для таго, каб распачаць канструктыўныя крокі, якіх мы ад яе патрабуем", - заявіў ён.

Са слоў Джоша Эрнэста, "увядзенне ўсялякага санкцыйнага рэжыму будзе больш эфектыўным, калі ён будзе збалансаваная з паплечнікамі ЗША".

На пытанне, калі могуць быць уведзеныя новыя санкцыі супраць Расеі, Эрнэст заявіў, што дакладныя тэрміны не вызначаныя. "Я не ўпэўнены, што ўстаноўлены жорсткі дэдлайн", - сказаў Эрнэст.

"Мы вельмі ўважліва сочым за крокамі, якія робяць расейцы. Мы хочам убачыць неадкладныя крокі ў дээскалацыі сітуацыі ва Украіне", - дадаў прадстаўнік Белага дома.

Апошнія навіны