BE RU EN

Нямеччына і ЗША выйшлі ў 1/8 фіналу

  • 26.06.2014, 21:25

У заключных матчах групы G Нямеччына абыграла ЗША (1:0), а Партугалія была мацнейшай за Гану (2:1),

Зборная Нямеччыны з 7 баламі заняла першае месца ў групе. У ЗША розніца мячоў апынулася лепшай чым у Партугаліі пры 4 набраных балах, таму амерыканцы занялі другое месца ў групе, піша by.tribuna.com.

Нямеччына ў 1/8 сустрэнецца з камандай, што зойме 2-е месца ў групе Е, на якое прэтэндуе Расея. Амерыканцы, хутчэй за ўсё, згуляюць з Бельгіяй.

Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Апошнія навіны