BE RU EN

КПРФ прапануе даць кожнаму расейцу гектар зямлі

  • 26.06.2014, 20:51

Законапраект, згодна з якім кожны грамадзянін Расеі зможа бясплатна атрымаць гектар зямлі для стварэння радавога маёнтка, занесены ў Дзярждуму.

Дакумент даступны ў базе законапраектаў, паведамляе BBC.

Камуністы прапануюць вылучаць участкі з зямель, якія цяпер знаходзяцца ў дзяржаўнай або муніцыпальнай уласнасці. Грамадзяне пры гэтым змогуць самі выбраць месцазнаходжанне ўчастка.

Атрыманыя ўчасткі будуць перадавацца «паводле права пажыццёвага спадчыннага валодання».

У КПРФ мяркуюць, што паступлення ад зямельнага падатку з «маёнткаў» дапамогуць павялічыць паступленні ў бюджэт.

Апошнія навіны