BE RU EN

Ізраільцянка заблукала на беларуска-польскай мяжы

  • 26.06.2014, 18:35

Берасцейскія памежнікі затрымалі на дарозе ўздоўж сігналізацыйнага комплексу ля мяжы з Польшчай грамадзянку Ізраіля 1978 нараджэння.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Жанчына прызналася, што накіроўвалася ў пункт пропуску для афіцыйнага выезду з Польшчы ў Беларусь. Яна хацела наведаць магілы сваякоў, але не змагла зарыентавацца на мясцовасці і заблукала. Пры гэтым ненаўмысна перасекла польска-беларускую мяжу.

Пра гэты факт былі праінфармаваныя супрацоўнікі Пагранічнай варты Польшчы, якія пазней падчас рабочай сустрэчы прызналі факт парушэння рэжыму дзяржмяжы. Грамадзянка Ізраіля была перададзена польскай старане.

Апошнія навіны