BE RU EN

Муміі «тэрарызавалі» наведвальнікаў гарадзенскага вакзала

  • 26.06.2014, 17:05

Каля чыгуначнага вакзала Гародні прайшла чарговая акцыя гарадзенскага поп-гурта «17 секунд».

Яна была прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркатычнымі сродкамі. Пакуль дзяўчыны выконвалі ў «святым коле» сваю новую песню, з усіх бакоў на іх спрабавалі напасці дзіўныя істоты, так званыя «туалетныя муміі», піша «Вечерний Гродно». Пасля беспаспяховых спроб муміі пачалі чапіцца да наведвальнікаў вакзала.

Згодна з ідэяй перформансу, муміі сімвалізавалі пустэчу і нізасць жыцця наркамана, а дзяўчаты-спявачкі - здаровы лад жыцця.

Апошнія навіны