BE RU EN

Улады пастанавілі зэканоміць на пенсіях

  • 26.06.2014, 16:35

«Савет рэспублікі» ўхваліў змены ў налічэнні пенсій: мінімальны тэрмін выплаты унёскаў - 10 гадоў.

Верхняя палата «парламента» 26 чэрвеня ўхваліла законапраект, які ўносіць папраўкі ў некаторыя законы пенсійнага забеспячэння. Законапраектам прапануецца замацаваць у законе «Аб пенсійным забеспячэнні» пункт аб павелічэнні мінімальнага стажу працы з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для прызначэння працоўных пенсій з 5 да 10 гадоў паводле ўзросту і за выслугу гадоў, паведамляе БелаПАН.

Прадугледжваецца таксама дадатак да закона «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» згодна з якім працадаўцам выплачваецца штомесячная даплата да заробку работніку, які выбраў яе замест прафесійнага пенсійнага страхавання.

Законапраект накіраваны на прывядзенне пунктаў законаў «Аб пенсійным забеспячэнні», «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС ды іншых радыяцыйных аварый» і «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» ў адпаведнасць з нормамі указаў прэзідэнта «Аб некаторых пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання», «Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсійнага забеспячэння» і «Аб адукацыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, раней мінімальны стаж працы для атрымання працоўнай пенсіі складаў 5 гадоў.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны