BE RU EN

Украінскі тэнісіст на «Уімблдоне» адмовіўся размаўляць з расейскімі журналістамі

  • 26.06.2014, 15:38

Спартовец Сяргей Стахоўскі стрымаў сваё слова.

Як піша by.tribuna.com, украінец Сяргей Стахоўскі адмовіўся размаўляць з расейскімі журналістамі пасля перамогі над Эрнэстам Гулбісам у матчы другога круга «Уімблдона», паведамляе каментатар тэлеканала Eurosport Уладас Ласіцкас.

Аб сваім намеры спыніць стасункі з расейскімі СМІ Стахоўскі паведаміў яшчэ ў лютым, калі застаўся незадаволены асвятленнем падзей у Кіеве.

Фота: AP/Pavel Golovkin

Апошнія навіны