BE RU EN

Калона «БелАЗаў» спаралізавала рух на праспекце Пераможцаў (Відэа)

  • 26.06.2014, 15:26

Сёння менчукі проста на праспекце Пераможцаў маглі бачыць некалькі кар'ерных самазвалаў.

Для многіх аўтааматараў праезд вялікіх машын апынуўся непрыемнасцю. Кожны з «БелАЗаў» займаў па дзве паласы, іх суправаджаў аўтамабіль тэхдапамогі: самазвалы настолькі высокія, што даводзіцца прыўздымаць драты тралейбуснай лініі падчас іх руху. У выніку тры шэрагі праспекта былі перацятыя, рух быў моцна абцяжараны.

Праблема ў першую чаргу была ў тым, што «БелАЗы» рухаліся падчас ранішняй гадзіны пік. Чаму яны ехалі па адной з магістральных вуліц, карэспандэнту onliner.by распавялі прадстаўнікі самога завода: «Машыны даставілі ў Менск для ўдзелу ў парадзе ў гонар Дня незалежнасці. Да пачатку трэніровак і ўласна мерапрыемства яны будуць знаходзіцца на стаянцы на тэрыторыі завода «Атлант», таму і быў абраны такі маршрут - праз праспект Пераможцаў».

Паводле звестак прадстаўнікоў кампаніі, у сталіцу прыехалі некалькі «БелАЗаў», самы цяжкі з іх - 90-тон. Для параўнання: рэкардсмэн Кнігі рэкордаў Гінэса - кар'ерны самазвал «БелАЗ-75710» - мае грузападымальнасць ў 450 тон. Натуральна, ён не прызначаны для руху па дарогах агульнага карыстання.

Апошнія навіны