BE RU EN

Стывен Фрай: Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуем!

  • 26.06.2014, 15:01

Вядомы брытанскі актор заклікаў спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Пра гэта брытанскі актор Стывен Фрай напісаў у «Твітэры».

«Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуем! Далучайцеся да мяне - падпішыце петыцыю, каб заблакаваць сумнеўную новую атамную станцыю ў Беларусі», - напісаў ён.

Петыцыя супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі размешчаная на сайце change.org і адрасавана структурам ЕЗ. У ёй заклікаюць спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы і перагледзець ўсе пастановы, якія парушаюць палажэнні Канвенцыі Эспаа і асноўныя экалагічныя правы грамадзян Еўропы.

Апошнія навіны