BE RU EN

Ноччу ў Гародні згарэлі два аўтамабілі

  • 26.06.2014, 12:11

Падазраюць падпал.

З розніцай у 50 хвілін паступілі паведамленні аб узгаранні легкавікоў у Гародні. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС. У аўтамабіляў пашкоджаныя салоны, што кажа аб наўмысных дзеяннях.

- Спачатку пажарных выклікалі а 23:50 на вуліцу Фолюша, дзе загарэўся Volkswagen Golf, - сказана ў паведамленні. - У выніку пажару пашкоджаны салон аўтамабіля.

А праз 50 хвілін яшчэ адно паведамленне з аналагічнай нагоды: на вуліцы Саламавай гарыць ВАЗ-2101. У выніку пажару пашкоджаны салон аўтамабіля, задняе крыло і кола.

У абодвух выпадках падазраюць падпал. Вінаватага пажару высвятляюць.

Апошнія навіны