BE RU EN

Баевікі чатыры разы за ноч парушылі «перамір'е»

  • 26.06.2014, 11:04

За ноч баевікі чатыры разы парушылі ўмовы часовага спынення агню.

Пра гэта паведамляе ініцыятар «Інфармацыйнага супраціву» Дзмітрый Тымчук ў «Фэйсбуку».

«З учорашняга вечара баевікі чатыры разы парушылі ўмовы часовага спынення агню», - піша ён.

«У прыватнасці, з 22.30 да 23.20 25 чэрвеня баевікі абстрэльвалі з мінамётаў блокпост і пазіцыі сіл АТА на аэрадроме Краматорск», - заяўляе Тымчук.

Акрамя таго, «ноччу была ўчыненая спроба нападу на апорны пункт украінскага войска ў Данецкай вобласці».

«Агнём у адказ быў знішчаны адзін тэрарыст, яшчэ некалькі параненыя. На месцы абстрэлу канфіскаваныя РПГ-18 і буйнакаліберны кулямёт», - паведамляе Тымчук.

Нагадаем, 23 чэрвеня падчас пасяджэння трохбаковай групы для рэалізацыі мірнага плана прэзідэнта Украіны ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе краіны ў Данецку была дасягнутая дамоўленасць спыніць агонь.

Фота: EPA

Апошнія навіны