BE RU EN

ЧС у футболе: расклад матчаў чацвярга

  • 26.06.2014, 10:40

Сёння на чэмпіянаце свету ў футболе ў Бразіліі адбудуцца чатыры матчы.

З 12 чэрвеня да 13 ліпеня ў Бразіліі праходзіць 20-ы чэмпіянат свету ў футболе, у якім бяруць удзел 32 зборныя.

Удзельнікі чэмпіянату свету падзеленыя на восем груп па чатыры каманды. Пасля аднаколавага турніру дзве лепшыя каманды з кожнай групы выходзяць у 1/8 фіналу, піша БелаПАН.

Цырымонія адкрыцця і першы матч прайшлі ў Сан-Паўлу на «Арэна Карынціянс». Фінал адбудзецца на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанейра.

Сёння адбудуцца матчы Партугалія - Гана (19:00), ЗША - Нямеччына (19:00), Паўднёвая Карэя - Бельгія (23:00), Алжыр - Расея (23:00).

Усе матчы ЧС-2014 будуць паказаныя ў жывым эфіры на каналах Белтэлерадыёкампаніі - «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5».

Інфаграфіка: БелаПАН

Апошнія навіны