BE RU EN

Падчас акупацыі Крыму Украіна магла выставіць супраць РФ 5 тысяч жаўнераў

  • 26.06.2014, 9:11

Калі Расея ўварвалася ў Крым, украінскія войскі былі не гатовыя супрацьстаяць агрэсіі.

Пра гэта распавёў спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў, які выконваў абавязкі прэзідэнта Украіны ў час анэксіі Расеяй паўвострава, у інтэрв'ю часопісу "Новы час краіны".

"Недзе 10 разоў у месяц нашыя спецслужбы паведамлялі, што час вайсковага нападу з боку РФ вызначаны - звычайна гэта было а 3-4 раніцы. І мы сядзелі ў баявой гатоўнасці на камандным пункце... а рэшткі войска рыхтаваліся да адкрытай вайны з усходнім суседам. Але яе не адбылося. Думаю, Масква чакала памылак з нашага боку, праколу", - распавёў Турчынаў.

Акрамя гэтага, ён адзначыў, што калі Расея ўварвалася ва ўкраінскі Крым, войска было не гатовае супрацьстаяць агрэсіі.

"Расея абвясціла вайну, пачалася акупацыя Крыму. Расейцы выбралі ўдалы час: у першыя дні міністр абароны паведаміў мне, што мы можам супрацьпаставіць расейскай агрэсіі аж 5 тысяч чалавек. Ва ўсёй Украіне", - падкрэсліў Турчынаў.

Апошнія навіны