BE RU EN

Парламент Румыніі прагаласаваў за адстаўку прэзідэнта

  • 25.06.2014, 21:02

За адстаўку Траяна Бэсэску выказаліся 344 дэпутата.

Парламент Румыніі 25 чэрвеня прыняў дэкларацыю, у якой заклікае прэзідэнта краіны пакінуць сваю пасаду праз карупцыйны скандал, у цэнтры якога апынуўся брат румынскага лідара, паведамляе агенцтва «Карэспандэнт».

У прыватнасці, парламентарыі палічылі, што меркаванае дачыненне брата Траяна Бэсэску Мірчы да дзейнасці крымінальных структур «наносіць сур'ёзную і непапраўную шкоду рэпутацыі прэзідэнцкага інстытута».

За адстаўку прэзідэнта выказаліся 344 дэпутата, яшчэ 17 устрымаліся.

Раней у чэрвені брат прэзідэнта Румыніі Мірча Бэсэску быў арыштаваны праз падазрэнні ў атрыманні хабару сумай у 250 тысяч эўра. Паводле дадзеных румынскіх праваахоўных органаў, грошы былі атрыманыя ад нейкага грамадзяніна Румыніі, які такім чынам спрабаваў дамагчыся скарачэння турэмнага тэрміну для свайго бацькі, раней прызнанага вінаватым у наўмысным забойстве.

Апошнія навіны