BE RU EN

Нацбанк выключыў з банкаўскай сістэмы 1,5 трыльёна рублёў

  • 25.06.2014, 20:47

За кошт размяшчэння кароткатэрміновых аблігацый Нацбанк выключыў з банкаўскай сістэмы 1,5 трыльёна рублёў.

25 чэрвеня быў праведзены аўкцыён па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь выпуску №883 ў форме аўкцыёну па абвешчанай працэнтнай стаўцы 21,47% гадавых на тэрмін сем дзён.

Як паведамілі ў Нацбанку, да аўкцыёну былі дапушчаныя заяўкі ад васьмі ўдзельнікаў на агульную суму 1 трлн 518,9 млрд рублёў, піша БелаПАН.

Аўкцыён адбыўся, фактычны аб'ём размяшчэння склаў пазначаную суму.

Апошнія навіны