Расея перакідвае знішчальнікі МіГ-29 да ўкраінскай мяжы
- 25.06.2014, 19:18
Да мяжы з Украінай перакінутая эскадрылля знішчальнікаў МіГ-29, якая праводзіць выведвальныя палёты.
Пра гэта падчас брыфінгу ў сераду паведаміў афіцыйны прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Уладзімір Чапавы, паведамляе «Укрінформ».
«Да горада Мілерава Растоўскай вобласці РФ, які знаходзіцца ў 30 км ад мяжы з Украінай, прыбыла эскадрылля знішчальнікаў МіГ-29», - сказаў Чапавы.
Таксама, паводле яго слоў, Расея актывізавала выведвальныя палёты ўздоўж мяжы.
«Уздоўж украінска-расейскай мяжы ў межах Луганскай вобласці назіраюцца выведвальныя палёты расейскай авіяцыі», - адзначыў ён.
Як вядома, нягледзячы на дамоўленасць аб спыненні агню, баевікі на ўсходзе Украіны прадаўжаюць учыняць напады на ўкраінскіх сілавікоў і знішчаць інфраструктуру рэгіёну.