BE RU EN

Жаўнераў Суворава ў Берасці назвалі катамі

  • 25.06.2014, 19:13

Такі надпіс з'явіўся на помніку, устаноўленым у абласным цэнтры.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

Камень і памятны знак быў устаноўлены на беразе Мухаўца. У гэтым месцы войскі Суворава 8 верасня 1794 года пераправіліся праз раку, калі ішлі падаўляць паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.

Невядомыя напісалі на дошцы вялікімі літарамі чорнай фарбай слова «кат».

Фота: Мілана Харытонава, belsat.eu

Апошнія навіны