BE RU EN

Сейм Польшчы разгледзіць пытанне аб даверы ўраду

  • 25.06.2014, 18:44

Лёс польскага ўрада высветліцца сёння пасля 22:00.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падаў інфармацыю аб падслуханых размовах палітыкаў, уключаючы міністраў ягонага ўрада, паведамляе TVN24 (пераклад - charter97.org).

«Справа з «праслухоўваннем» аслабляе пазіцыю Польшчы як раз тады, калі ў Еўразвязе мы абмяркоўваем важныя пытанні - хто будзе кіраваць ЕЗ, а таксама перад сустрэчай прысвечанай энергетычнаму звязу ЕЗ», - сказаў Туск, выступаючы ў сераду ў Сейме. Ён падаў хадайніцтва аб галасаванні пра давер ураду. Але так як хадайніцтва было пададзена сёння занадта позна, галасаванне адбудзецца сёння ў 22:00 паводле беларускага часу.

Яно вызначыць, ці адбудуцца датэрміновыя парламенцкія выбары ў Польшчы ўжо праз некалькі тыдняў ці не.

«Раніцай ў Брусэлі я павінен быць упэўнены, што маю большасць (у парламенце). Без гэтага мандату мы не будзем эфектыўныя, урад не будзе ўпэўненым і паслядоўным у развязванні гэтага скандалу», - падкрэсліў польскі прэм'ер.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што за праслухоўваннем ў Польшчы можа стаяць Масква.

Апошнія навіны