BE RU EN

Гарадзенскія рабочыя жаляцца на затрымку заробкаў

  • 25.06.2014, 14:30

Рабочым гарадзенскага «БелТАПАЗа» затрымліваюць заробкі, шмат хто хоча пісаць заявы аб скасаванні кантракту.

У рэдакцыю charter97.org паступіў ліст ад чытача, у якім ён паведамляе аб тым, што кіраўніцтва завода не трымае сваё слова.

«На гэты момант паводле калектыўнай дамовы заробак павінна быць да 25 чэрвеня, але грошай няма. Абяцалі даць па 1 мільёне, і то не ўсім (толькі тым, у каго дзеці і крэдыты). Астатняе павінны выплаціць 30 чэрвеня. Настрой сярод працоўных не надта добры, шмат хто хоча пісаць заявы аб скасаванні кантракту», - піша рабочы гарадзенскага завода такарных патронаў «БелТАПАЗ».

Журналіст сайта charter97.org звярнуўся па тлумачэнне ў дырэкцыю завода.

«Сёння - 25 чэрвеня, дата выплаты заробкаў. Учора была нарада, і на ёй была прынятая пастанова аб тым, што заробак будзе выплачаны на часе», - сказаў Аляксандр Ількевіч, галоўны ідэолаг завода.

Апошнія навіны