BE RU EN

Пётр Парашэнка: Украінская мова застанецца адзінай дзяржаўнай мовай

  • 25.06.2014, 12:39

Мясцовыя суполкі будуць мець поўнае права выкарыстоўваць ўсе іншыя, у тым ліку расейскую мову.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, піша «Інтэрфакс».

«Адзінай дзяржаўнай, канстытуцыйнай мовай Украіны была, ёсць і будзе ўкраінская мова», - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, дэцэнтралізацыя ўлады будзе тычыцца і моўнай і культурнай сфер.

«Мясцовыя суполкі будуць мець поўнае права выкарыстоўваць усе іншыя, у тым ліку расейскую мовы, нароўні з украінскай», - падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Нагадаем, 8 чэрвеня падчас сваёй інаўгурацыйнай прамовы Парашэнка распавёў пра свае галоўныя мэты на пасадзе прэзідэнта. У прыватнасці, ён адзначыў, што Украіна была і застанецца ўнітарнай дзяржавай з адзінай дзяржаўнай мовай - украінскай.

Ён таксама заявіў, што Крым заўсёды будзе ўкраінскім і абавязкова вернецца ў склад Украіны.

Фота: EPA

Апошнія навіны