BE RU EN

Гульцам зборнай Алжыра паабяцалі па $50 тысяч за перамогу над Расеяй

  • 25.06.2014, 12:38

Нацыянальная федэрацыя і кіраўніцтва краіны паабяцалі зборнай Алжыра шчодрыя прэміяльныя за выхад у плэй-оф ЧС.

Кожнаму гульцу ў выпадку выхаду каманды ў 1/8 фіналу ў якасці бонуса будзе выдзелена блізу 50 тысяч еўра, піша ІТАР-ТАСС.

Адзначым, што перад апошнім турам у актыве зборнай Алжыра тры балы. Расейцы пакуль набралі толькі адзін бал.

Матч чэмпіянату свету паміж зборнымі Алжыра і Расеі адбудзецца 26 чэрвеня. Пачатак гульні - 23:00 паводле мінскага часу.

Фота: AP/Michael Sohn

Апошнія навіны