BE RU EN

Рада Федэрацыі скасавала дазвол на выкарыстанне войскаў ва Украіне

  • 25.06.2014, 11:59

Рада Федэрацыі падтрымала прапанову Пуціна.

Рада Федэрацыі скасавала сваю пастанову ад 1 сакавіка "Аб выкарыстанні Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны".

"За" прагаласавала 153 сенатары, супраць адзін, паведамляе РБК.

Старшыня Камітэта Рады Федэрацыі абароны і бяспекі Віктар Озераў сказаў, што пастанова "мела стрымлівальны характар і не пагражала нікому".

"Калі для гэтага (урэгулявання сітуацыі ва Украіне) прэзідэнту спатрэбіцца вайсковае ўрыванне, камітэт разгледзіць аператыўна такую патрэбу", - сказаў Озераў, адзначыўшы, што пункт аб скасаванні пастановы ад 1 сакавіка ўваходзіць у дзеянне з дня прыняцця.

Нагадаем, 24 чэрвеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў Радзе Федэрацыі скасаваць пастанову аб выкарыстанні Узброеных Сіл РФ на тэрыторыі Украіны. Такую пастанову ён прыняў у сувязі з пачаткам трохбаковых перамоў аб пытанні ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Апошнія навіны