BE RU EN

Беларускі рубель абрынуўся да ўсіх асноўных валют

  • 25.06.2014, 11:57

На сённяшніх валютных таргах беларускі рубель абрынуўся да ўсіх асноўных замежных валют.

Паводле вынікаў таргоў 25 чэрвеня 2014 года на адзінай сесіі ў ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" курс даляра ЗША павялічыўся на Br10 і склаў Br10190, абнавіўшы гістарычны максімум, піша АФН.

Расейскі рубель упершыню дасягнуў адзнакі Br300, 5, павялічыўшыся на Br1.

Курс еўра павялічыўся на Br20 і склаў Br13870.

Апошнія навіны