BE RU EN

Кіроўца Ford Galaxy ўцякаў ад даішнікаў у цэнтры Менска (Відэа)

  • 25.06.2014, 10:30

Мужчына здолеў збегчы.

Карыстальнік форуму onliner.by пад нікам yummie стаў сведкам затрымання падазронага кіроўцы ў Менску. Маладзён ехаў на Ford Galaxy вуліцай Першамайскай. З нейкай прычыны супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамабіліста, але той павёў сябе неадэкватна і нават збег. Відавочца захаваў усё на відэа.

«Сяджу ў офісе. Пачуў сірэну. Аўтамабіль ДАІ падразае нешта накшталт форда гэлэксі, уключылі маячкі. Быццам бы звычайнае пакаранне за парушэнне. Але праз хвіліну хлопец вылазіць з аўтамабіля, спрабуе камусьці патэлефанаваць, паводзіць сябе неадэкватна (мабыць, п'яны ці яшчэ што) і нядоўга думаючы кідаецца наўцёкі. Інспектары нешта замарудзілі. Аўтамабіль ДАІ ездзіў ваколіцамі яшчэ хвілін 15. Мяркуючы з ўсяго, збег канчаткова. Само дзеянне адбывалася а 18:36», - каментуе сітуацыю yummei.

Апошнія навіны