BE RU EN

Лукашэнку падарылі танк (Відэа)

  • 25.06.2014, 9:56

Праўда, паездзіць на ім дыктатару не ўдасца.

Мініятурны танк і макет ўстаноўкі С-300 Лукашэнку ўручылі ў Барысаве пасля сустрэчы з работнікамі прадпрыемстваў абароннага комплексу, якая прайшла ўчора. Сюжэт пра гэта быў паказаны на тэлеканале ОНТ.

Нагадаем, дыктатар запатрабаваў стварыць беларускі аналаг ЗРК С-300. Ён падкрэсліў, што акрамя рамонту і мадэрнізацыі тэхнікі адпаведныя прадпрыемствы павінны паступова падыходзіць да стварэння новых сучасных узораў узбраення. «На гэтай базе трэба стварыць свой комплекс, і ён павінен быць не горшы за С-300. Таму вы думайце, якая ў яго будзе ракета. Галоўнае, каб яна была эфектыўнай і дасягала кожнай цэлі. Усе заводы пачыналі калісьці з рамонту, потым займаліся мадэрнізацыяй, а потым выходзілі на ўласныя ўзоры», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны