BE RU EN

Андрэй Макарэвіч: Украіна - моцная і самадастатковая краіна

  • 25.06.2014, 9:53

Расейскі рок-музыка пачаў акцыю ў падтрымку Украіны.

Саліст групы «Машына часу» Андрэй Макарэвіч займеў афіцыйны рахунак у сетцы мікраблогаў «Твітэр». Ён заклікаў падтрымаць Украіну як краіну, якая сама здольная здабыць сваю будучыню. Да флэш-мобу далучыліся ўжо больш за чатыры з паловай тысячы чалавек.

Музыка напісаў паведамленне, у якім прапанаваў яго «рэтвітнуць», «калі уважаеце Украіну як свабодную, самадастатковую, моцную краіну, якая сама здольная планаваць сваю будучыню».

Раней лідэр «Машыны часу» заявіў, што ягоны гурт не будзе ўдзельнічаць у маштабным канцэрце расейскіх зорак у Крыме, бо «яму было б складана глядзець крымчукам у вочы».

Апошнія навіны