BE RU EN

Помнік князю, які браў аблогай Маскву, усталявалі ў Віцебску

  • 25.06.2014, 9:52

На Рынкавай плошчы Віцебска ўсталяваны помнік князю Альгерду.

Пра тое, як прайшла ўстаноўка, піша мясцовае выданне «Народныя навіны Віцебска».

Помнік быў створаны менскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам. Устаноўка пачалася раніцай і доўжылася цэлы дзень.

Дзве часткі скульптуры везлі ў розных аўтамабілях. На месцы ўстаноўкі іх спачатку выгрузілі, а потым князя пасадзілі на каня і замацавалі. Асобнымі часткамі былі таксама меч і лейцы - іх прымацоўвалі апошнімі.

Пляцоўку наведаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Агледзеўшы помнік, ён заявіў, што гэта лепшая скульптура ў Беларусі.

Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 27 чэрвеня а 15:00 падчас святкавання 1040-годдзя Віцебска.

Сын Гедыміна, князь Віцебскі (1320 - 1345) і вялікі князь літоўскі (1345 - 1377) Альгерд падчас свайго кіравання больш чым удвая павялічыў тэрыторыю ВКЛ, паспяхова ваяваў з тэўтонцамі, татарамі, некалькі разоў хадзіў у паходы на Маскву і браў аблогай будучую сталіцу Расеі.

Апошнія навіны