BE RU EN

«Ляпісы» дадуць развітальны канцэрт у Вільні

  • 25.06.2014, 8:19

Выступ адбудзецца 23 жніўня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце гурта. Квіткі на канцэрт, які пройдзе ў клубе «Loftas», ужо з'явіліся ў продажы.

Такім чынам, міні-тур «Блазна няма» пройдзе ў чатырох гарадах - у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве і Вільні.

Кіеўскі канцэрт пройдзе 26 жніўня, маскоўскі і пецярбуржскі канцэрты запланаваныя на 22 і 28 жніўня.

Нагадаем, лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок абвясціў аб роспуску калектыву ў сакавіку 2014 года.

Апошнія навіны