BE RU EN

Расея пазбавілася геастацыянарных спадарожнікаў сістэмы выяўлення стартаў

  • 25.06.2014, 7:58

Астатні са спадарожнікаў стаў некіраваным.

Міністэрства абароны Расеі пазбавілася геастацыянарнага спадарожніка сістэмы выяўлення стартаў балістычных ракет «Ака-1». Ён з'яўляецца часткай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе (СПРН). Спадарожнік пад кодавай назвай 71Х6, запушчаны ў сакавіку 2012 года, адпрацаваў ўсяго два гады, замест належных пяці-сямі гадоў, піша ў сераду, 25 чэрвеня, газета «Коммерсант».

Яшчэ ў пачатку года выявіліся першыя непаладкі на спадарожніку, калі імпартныя акумулятарныя батарэі сталі даваць збоі. У красавіку апарат ужо стаў некіраваным, і яго знялі з баявога дзяжурства.

Спадарожнік будаваўся НВА імя Лавачкіна цягам двух гадоў і абышоўся Мінабароне ў паўтары мільярда рублёў. Усяго з 1991 года было запушчана восем такіх апаратаў. Аднак толькі два з іх здолелі пратрымацца ў эксплуатацыі больш за пяць гадоў («Космас-2224» і «Космас-2379»), піша Lenta.ru.

Цяпер у складзе сістэмы «Ака-1» засталося толькі два спадарожнікі іншай мадэлі на высокаэліптычнай арбіце. Для паўнавартаснай працы СПРН трэба шэсць апаратаў, таму, як паведамляюць у Мінабароны, спадарожнікі працуюць толькі тры гадзіны ў дзень.

У кастрычніку 2011 года была прынятая пастанова аб стварэнні новай адзінай касмічнай сістэмы (АКС), якая возьме на сябе функцыі СПРН. У 2012 годзе ўрад выдзеліў грошы на стварэнне найноўшых апаратаў для АКС, аднак вынікі мадэрнізацыі галіны пакуль невядомыя.

Апошнія навіны