BE RU EN

Амерыканскія беспілотнікі нанеслі ўдар па баевіках у Іраку

  • 24.06.2014, 20:18

Беспілотныя лятальныя апараты нанеслі ўдары па пазіцыях баевікоў у горадзе Эль-Каім.

Ён знаходзіцца ў Іраку на мяжы з Сірыяй, паведаміў тэлеканал «Аль-Іракія».

Раней дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што ЗША лічаць пакуль заўчасным нанясенне ўдараў па пазіцыях баевікоў з тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (ІДІЛ) у Іраку, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Кэры адзначыў, што прэзідэнт ЗША Барак Абама па-ранейшаму «захоўвае права ў выпадку неабходнасці выкарыстоўваць сілу» супраць тэрарыстаў у Іраку, як і «ва ўсякім іншым рэгіёне свету». Аднак «загад аб нанясенні некалькіх удараў» па пазіцыях баевікоў «быў бы абсалютна безадказным крокам», паколькі гэта не дапамагло б развязанню праблемы, падкрэсліў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

На мінулым тыдні Багдад звярнуўся да Вашынгтону з просьбай нанесці ўдары з паветра па пазіцыях баевікоў. 23 чэрвеня Барак Абама заявіў, што ІДІЛ уяўляе пагрозу амерыканскім нацыянальным інтарэсам як у сярэднетэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве. Аднак якія будуць далейшыя дзеянні ЗША ў сувязі з абвастрэннем тэрарыстычнай пагрозы ў Іраку, ён не сказаў.

Апошнія навіны