BE RU EN

Беларускія навукоўцы: Дзесьці на Гомельшчыне павінны быць дыяменты

  • 24.06.2014, 17:36

Кропку ў гісторыі з пошукам дыяментаў у Беларусі ставіць рана.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» распавёў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Белдзяржгеацэнтр» Андрэй Каўхута.

«Кропку ў гісторыі з дыяментамі яшчэ ставіць рана. На Гомельшчыне выяўлена 33 трубкі выбуху, у некаторых з іх знойдзены драбкі алмазаў. Праўда, само радовішча не выяўлена. Сёння пошукавыя працы прыпыненыя. У свой час цікавасць з боку інвестараў да патэнцыйных беларускіх дыяментаў была нават у вядомай паўднёваафрыканскай дыяментаздабывальнай кампаніі, якая была гатовая праводзіць геалагічна-выведныя работы.

Але супрацоўніцтва, паколькі гэта былі 90-я гады мінулага стагоддзя і не было спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, не склалася. Між тым у нашай краіне вулканічных структур, адкуль «родам» трубкі выбуху і самі дыяменты, вельмі шмат», - сказаў Андрэй Каўхута.

Апошнія навіны