BE RU EN

Парашэнка мяркуе, што Пуцін падтрымаў ягоны мірны план

  • 24.06.2014, 15:23

Прэзідэнт Украіны разглядае зварот Пуціна да Рады Федэрацыі першым практычным крокам у падтрымцы мірнага плана.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

«Прэзідэнт Украіны разглядае зварот Уладзіміра Пуціна ў Раду Федэрацыі аб скасаванні пастановы аб выкарыстанні Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны ад 1 сакавіка 2014 года, як першы практычны крокам у афіцыйнай падтрымцы прэзідэнтам Расеі мірнага плана Украіны для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да старшыні Вярхоўнай Рады Аляксандра Турчынава з прапановай абмеркаваць са старшынёй Рады Федэрацыі Валянцінай Мацвіенкай магчымасць разгляду гэтага пытання на бліжэйшым пасяджэнні верхняй палаты парламента Расеі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі просіць Раду Федэрацыі скасаваць дазвол на выкарыстанне войска ва Украіне.

Апошнія навіны