BE RU EN

Пуціну больш не патрэбны дазвол для вайны з Украінай

  • 24.06.2014, 13:20

Пуцін папрасіў Савет Федэрацыі адмяніць пастанову аб выкарыстанні войскаў

Савет Федэрацыі разгледзіць зварот 25 чэрвеня.

Прэзідэнт Расеі звярнуўся да Савета Федэрацыі з прапановай адмяніць дазвол на выкарыстанне арміі ва Украіне.

Са слоў прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, адпаведны ліст быў накіраваны на імя старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі, піша РІА «Новости».

Пяскоў растлумачыў, што прапанова было ўнесена «ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі і ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, а таксама ў сувязі з пачаткам трохбаковых перамоў у гэтым пытанні».

Крыніца ў Савеце Федэрацыі паведаміла, што зварот прэзідэнта будзе разгледжаны ў сераду, 25 чэрвеня. «Пытанне цяпер разглядаецца на Савеце палаты, папярэдне яно ўключанае ў парадак заўтрашняга пасяджэння», - адзначыў ён.

Дазвол на выкарыстанне войскаў ва Украіне дзейнічаў з 1 сакавіка 2014 года.

Апошнія навіны