BE RU EN

Пуцін прыедзе ў Менск на адкрыццё музея ВАВ

  • 24.06.2014, 12:31

Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Менску 2 ліпеня.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік на прэс-канферэнцыі 24 чэрвеня, піша БелаПАН.

Цырымонія прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чэрнік нагадаў, што даручэнне пабудаваць новы будынак музея было дадзенае чатыры гады таму. Першапачаткова планавалася, што плошча музея, размешчанага на праспекце Пераможцаў ля стэлы "Мінск-горад-герой", складзе 15 тысяч квадратных метраў, колькасць экспанатаў - 140 тысяч. Аднак у выніку, са слоў намесніка міністра культуры, лік экспазіцыйных прадметаў павялічана на 47%, а плошчы музея - на 20%, да 27 тысяч квадратных метраў. У музеі будзе арганізавана 10 экспазіцыйных залаў.

Апошнія навіны