BE RU EN

Ліга Еўропы: беларускія клубы даведаліся пра спаборнікаў

  • 24.06.2014, 11:46

Вызначыліся магчымыя спаборнікі беларускіх футбольных клубаў у кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Усе тры каманды пачнуць барацьбу з другога раўнда. Згодна з жэрабем, якое прайшло 23 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швайцарыя), менскае "Дынама" сустрэнецца з пераможцам пары "Мюлюкоскэн Пало-47" ("МюПа-47") (Фінляндыя) - "Фуглаф’ёрдзюр" (Фарэрскія выспы), гарадзенскі "Нёман" - з пераможцам пары "Хабнаф’ёрдзюр" (Ісландыя) - "Гленавон" (Паўночная Ірландыя), салігорскі "Шахцёр" - з пераможцам пары "Дэры Сіці" (Ірландыя) - "Эбэрыстуіт" (Уэльс), піша БелаПАН.

Матчы пройдуць 17 і 24 ліпеня. "Дынама" і "Нёман" спачатку згуляюць дома, затым на выездзе, "Шахцёр" - наадварот.

Як ужо паведамлялася, у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сустрэнецца з албанскім "Скендэрбеў".

Апошнія навіны