BE RU EN

Мінгандлю «зачышчае» гандлёвыя цэнтры

  • 24.06.2014, 11:29

Праведзеныя Мінгандлем праверкі гандлёвых цэнтраў выявілі «шматлікія парушэнні падчас рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці».

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

У чэрвені пад "зачыстку" трапілі гандлёвыя цэнтры «Люстэрка», «Пасаж», «Сілуэт», «Еўропа», у якіх кантроль зазналі больш за 100 найменняў прадукцыі імпартнай вытворчасці: цацкі, дзіцячы абутак, трыкатажныя і швейныя вырабы ды інш.

«Папярэднія вынікі сведчаць аб наяўнасці парушэнняў бяспекі і якасці: неадпаведнасць абутку тэхнічным патрабаванням, дэзінфармацыя пакупнікоў аб даце вырабу і матэрыялу (паказана на цэтліку натуральная скура, а фактычна штучная), адсутнасць папераджальных надпісаў на дзіцячых цацках і інш. У некаторых выпадках для выяўлення дэфектаў, якія нясуць патэнцыйную пагрозу здароўю спажыўца, нават не патрабавалася спецыяльных ведаў - дастаткова было візуальнага агляду вырабу», - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Апошнія навіны