BE RU EN

Фотафакт: «ляжачы пратэст» супраць расейскіх тавараў у Харкаве

  • 24.06.2014, 11:27

Акцыя адначасова прайшла ў некалькіх вялікіх супермаркетах горада.

У Харкаве прайшоў незвычайны флэш-моб, удзельнікі якога лежачы заклікалі байкатаваць расейскія тавары. У буйных супермаркетах горада дзесяць чалавек адначасова падалі на падлогу, і, не варушачыся, ляжалі пяць хвілін, пасля чаго падымаліся і далей займаліся сваімі справамі, піша segodnya.ua.

Падчас гэтага актывісты трымалі ў руках плакаты з партрэтам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і надпісам: «Купляючы расейскае, ты спансуеш вайну».

Апошнія навіны