BE RU EN

Нік Бэйл можа ўзяць беларускае грамадзянства

  • 24.06.2014, 10:14

Генеральны мэнэджар менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў не выключае варыянту натуралізацыі 24-гадовага абаронцы Ніка Бэйлі.

Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

- Пры падпісанні кантракта Бэйлам з умовай ягонай дыхтоўнай гульні за «Дынама» ці паступіць яму прапанова аб атрыманні пашпарта РБ? І яшчэ адное пытанне: на форуме «ПБ» на пытанне пра Андрэя Касціцына вы адказалі «усё магчыма».

- З Нікам на гэтую тэму пагаварылі - магчыма ўсё, - як і ў выпадку з Андрэем. Вы хочаце канкрэтыкі, але пакуль яе няма. У Бэйлі наперадзе выпрабаванні, у Касціцына - роздум. Прапанова Андрэю зробленая, аднак кошт гульца на рынку значна вышэйшы плюс статус нелегіянера. Зычу яму добрага кантракту.

Апошнія навіны